Неспакой (на белорусском языке) :: Ходкевич Тарас
Страница: 1 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕВходят Дункан, Малькольм, Дональбайн и Ленокс со свитой. 13.05.10 - 08:05 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Ходкевич Тарас Неспакой (на белорусском языке) Тарас Хадкевiч Неспакой Як слаўна красавiцкiм вечарам стаяць на развiлку палявых дарог i любавацца з узгорка неабдымным прасторам! Захад сонца накладвае пурпуровыя фарбы на край лесу, што цямнее на небасхiле. Палi разлеглiся карычневымi прастакутнiкамi раллi, бледна-жоўтымi плямамi ржышча, зеленаватымi прасцягамi азiмiны, i няма, здаецца, iм канца-краю. Дзе-кольвек у канавах i ярах яшчэ ляжыць снег, але паводка ўжо адбушавала, пакiнуўшы ў нiзiнах часовыя азёры, у якiх, быццам у вялiзных люстэрках, адбiваецца ружовае неба. Звiняць ручаi ў вячэрняй цiшынi. Кажуць, гэта вясна бразгае срэбранымi ключамi, адмыкаючы дзверы цёплым вятрам. Ляцяць вятры з далёкага поўдня i нясуць з сабой неўгамонную вясновую сiлу. Скараецца перад iмi зiма, адступае ў невядомыя паўночныя далi, а наўздагон ёй iмчыцца вясёлая пераклiчка пералётных птушак, пяшчотны звон ручайкоў i шэлест маладой зеленi, што шчацiнiцца на сонечных мясцiнах. Прасякнутае цеплынёй i пахамi адталай зямлi, паветра крыштальна чыстае, i далягляд вырысоўваецца выразна, акрэслена. - Эх! - вырываецца з грудзей майго субяседнiка. - Шырыня якая!.. Воля!.. Аж дух зацiнае... То Цярэшка з Зелянцоў. Ён стаiць, шырока i моцна паставiўшы ногi, нiбы ўросшы ў зямлю, прыземiсты, шыракаплечы, у ссунутай на патылiцу салдацкай вушанцы, у паношанай зялёнай ватоўцы i ў старых салдацкiх ботах, запэцканых суглiнкам. Левая рука з пакалечанай далоняй ляжыць на сяўнi, з якой ён нядаўна рассяваў канюшыну па азiмым жыце, правай жвава размахвае ў такт сваiм словам. Водблiск сонечнага заходу асвятляе яго скуласты твар з адрастаючай бародкай - не то пасiвелай, не то проста бялявай - i вузкiмi шэрымi вачыма. Я сустракаю Цярэшку не ўпершыню. Заўсёды, калi заязджаю ў Зелянцы, я або бачу яго, або чую пра яго ад другiх. Ён лiчыцца ў калгасе неспакойным чалавекам, не прамiне ўмяшацца ў любую справу, сунуцца ў любы калгасны закутак. Неўзабаве пасля дэмабiлiзацыi з армii ён пры людзях на таку нанёс абразу старшынi калгаса. Пра гэты яго ўчынак гаварылi доўга i па-рознаму - адны апраўдвалi, iншыя ганiлi, а старшыня, мабыць, i цяпер тоiць у сабе крыўду на блiзкага ў мiнулым сябра, з якiм разам раслi i разам будавалi калгас. Сам па сабе Цярэшка негаваркi, i цяпер, адчуваючы, што ён хоча нешта сказаць, я радуюся выпадку, не перабiваю яго i стараюся ўсёй сваёй iстотай выказаць увагу. Так часта бывае, што чалавек раскрывае сваю душу нечакана, пад уплывам акалiчнасцей i настрою. - Дух зацiнае, - паўтарае ён, - ад нейкай нястрымнай радасцi. Вось iду полем, рассяваю канюшыну. Пад нагамi вiльготная глеба са свежай рунню. А навокал - прастор i цiшыня, сонца i жаўранкi, i на сэрцы так радасна, нiбыта крылы за плячыма растуць. Узняўся б на iх i абняў бы ўсю гэтую зямлю - так яна мне люба i дорага. Твар яго павернуты да мяне, але позiрк накiраваны кудысьцi мiма, удалечыню. Я заўважаю ўсхваляванасць у яго вачах. - А чаму? - раптам пытаецца ён. - Чаму? Таму што я вырас на ёй, яна палiта маiм потам, на ёй я збудаваў сваё жыццё перад вайной, за яе я пакутаваў чатыры гады на франтах i бачу зноў яе вольнай i неабдымнай. Вось. Не люблю, хто не разумее гэтага. Не люблю, бо ў таго няма душы, той нiчога не перажыў i не ведае цаны жыццю. Нейкi момант Цярэшка маўчыць, як бы збiраючы словы, што адпавядалi б пачуццям, потым кажа з адценнем дакору: - Я ведаю, табе нагаворваюць часам, што з Цярэшкам нялёгка ўжыцца, у Цярэшкi, маўляў, натура нiкудышная. Не. У душу трэба заглянуць, чалавеча. Разумееш? Я неспакойны - гэта праўда, i, можа, нават занадта гарачы, бо не магу шмат гаварыць недарэчы. Але i неспакой мой ад таго, што бачу, як iншы не ўмее цанiць шчасця. Яно даецца яму ў рукi, а ён топча яго нагамi. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|