Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 13 декабря, 00:58

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Очень жаль в жизни встречи напрасные,
Очень жаль море пролитых слёз.
Очень жаль, что встречаются люди опасные...
...Ну конечно, это я не всерьёз.
Ах, как жаль, что жила я бесцельно -
И мечтала на перекос...
Ах, как жаль, что горизонт запредельный...
..Ну конечно, это я не всерьёз.... >>

23.08.10 - 19:32
Юлия.

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Рэквием для бензапилы (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир

Страница: 1 из 10
 
---------------------------------------------

Орлов Владимир

Рэквiем для бензапiлы (на белорусском языке)



Уладзiмiр Арлоў

Рэквiем для бензапiлы

У даўно адляцелую ў вырай восень я сустракаўся з жанчынаю, ад якой у пэўны момант нашых спатканняў абавязкова чуў, што, калi я маўчу, яна думае, нiбыта патрэбная мне толькi дзеля аднаго. Яна гатавала добры глiнтвейн i валодала яшчэ некаторымi рэдкiмi якасцямi, а таму, унiкаючы непераканаўчых апраўданняў, яе дзяжурную просьбу не маўчаць я звычайна выконваў.

Трэба прызнацца, што метафiзiчныя разважаннi пра мастацтва як санкцыянаваную галюцынацыю альбо пра сон як анклаў смерцi, дзе мы вучымся будучаму дасканаламу сну, не выклiкалi ў яе прылiву цiкавасцi, i, каб запаўняць тыя прамежкi часу, калi мы не займалiся нечым больш iстотным, была вынайдзеная простая, але надзейная схема. Я апавядаў ёй розныя займальныя гiсторыi. Спачатку ў ролi iх герояў фiгуравалi калегi, потым унiверсiтэцкiя выкладчыкi i аднакурснiкi, а паколькi восень стаяла сырая i халодная i нашы маладыя iстоты зноў i зноў прагнулi глiнтвейну, рэтраспекцыi хутка дасягнулi тэрыторыяў дзяцiнства, i мая сяброўка пачула пра Юрку Весялова.

У адрозненне ад iншых гэтая гiсторыя не магла ганарыцца закончаным сюжэтам. Пасля ўсяго, што прычынiлася з iм у Полацку i Менску, Юрка трапiў у Афганiстан, адкуль не вярнуўся нi жывы, нi ў цынкавай труне, дарма што п'яны гарадскi ваенком уручыў ягоным бацькам медаль "За отвагу". А неўзабаве ў Полацак заявiўся маладжавы чалавек у супермодным тады крымпленавым гарнiтуры. Ён рэкамендаваўся карэспандэнтам маскоўскай газеты i збiраўся пiсаць пра Весялова нарыс, дзеля чаго найперш iмкнуўся высветлiць, якое месца ў Юркавым жыццi займалi жанчыны i спiртное. Нiчога я таму "карэспандэнту", вядома, не сказаў, хоць абсалютна дакладна ведаў: жанчыны (дакладней, жанчына) i спiртное (а менавiта пляшка белага сухога вiна) сапраўды адыгралi ў лёсе Юркi Весялова фатальную ролю.

Смакуючы ў тую восень духмянае гарачае пiтво, я не мог i ўявiць, што праз колькi гадоў у Клiўлендзе, штат Агаё, праз знаёмых беларусаў буду запрошаны ў дом да чалавека з ангельскiм iмем, ангельскiм прозвiшчам i вачыма колеру валошак на ягоным кветнiку пад вакном, да чалавека, якi адкаркуе рукою без двух пальцаў пляшку вiскi i, выправiўшы сваю Пэгi на кухню, раптам пяройдзе з ангельскай мовы на расейскую i спытае без усякага акцэнту, цi не даводзiлася мне, паколькi я палачанiн, чуць пра земляка з прозвiшчам Весялоў, а калi на дне пляшкi не застанецца нi кроплi бурштынавага напою, Юркава гiсторыя набудзе безнадзейную завершанасць, дзякуючы чаму сёння, зварыўшы кубак глiнтвейну, я маю магчымасць расказаць вам яе да канца. Пагатоў не выключана, што сярод вас апынецца жанчына з тых дажджлiвых восеньскiх дзён, якая ўзгадалася мне, напэўна, проста з прычыны падабенства яе ножак з ножкамi жыхаркi Клiўленда Пэгi.

Калi апавядаць усё па парадку, дык варта пачаць з таго, што недзе ў Расеi ёсць горад Гусь-Хрустальны, а там - славутая гута. Я выдатна мог бы абысцiся без гэтае геаграфii, каб да таго часу, як мне iсцi ў школу, шклозавод не пабудавалi i ў Полацку i каб з таго Гусь-Хрустальнага не прыехалi да нас расейскiя спецыялiсты. Карацей, як пяецца ў адной беларускай народнай песнi трыццатых гадоў XX стагоддзя, "нам Масква прыслала падкрапленне".

Не ведаю, якую карысць меў ад тых спецыялiстаў новы завод, а вось iхнiя дзецi, што жылi ў нашым двары i вучылiся ў нашай школе, назаўсёды засталiся ў полацкай гiсторыi як спецыялiсты ў справах зусiм iнакшых.

Хлапчукi з Гусь-Хрустальнага гаварылi чыста па-расейску, "окалi" i не разумелi, што такое "бурак" i "курмель", але ўражанне, быццам яны з'явiлiся з iншай краiны, узнiкала зусiм не таму. У параўнаннi з намi, карэннымi полацкiмi мальцамi, "гусi" былi якiясьцi дзiкiя.

123>>10


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]