Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 26 апреля, 07:58

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Тайны доверяя лишь рассвету,
Противопоставив себя этой бури,
Я молю о вечности мгновенья.
С губ твоих, срывая поцелуи.

Запах локонов твоих дурманит,
Нежность кожи шёлку подобляю.
Знаю, что опять меня обманешь,
Но играть за стол вновь сяду...знаю

Долгий путь немого коридора,
Стены сохранили твой портрет.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Сивы коник (на белорусском языке)   ::   Домашевич Владимир

Страница: 5 из 7
 
Ён паспеў толькi ўчапiцца за аглоблю побач з канём i ўжо не бег, а ехаў, як на каньках. Конь iмчаў, як шалёны; цяжкiя санi аж гулi кутымi палазамi па лёдзе; з-пад конскiх капытоў ляцелi белыя iскры-льдзiнкi. Конь, утулiўшы вушы, ляцеў па неабсяжным балотным моры, сярод рэдкiх астравоў-стагоў, у той бок, дзе канчаўся лёд i пачыналася звычайная санная дарога. Яны праскочылi так вярсты дзве, калi не болей; лёд скончыўся, i конь пайшоў ступою. Бацька адчуў, што нешта вельмi мякка ступаюць яго боты - нага ажно чуе кожную няроўнасць, кожную грудку. Ён падняў бот i ахнуў - уся амаль што новая падэшва была злiзана аж да ўсцiлкi.

III

Аднак выйшла гэтак, што кляты, лiхi Сiвы выратаваў бацьку ад смерцi. Было гэта ў час акупацыi, недзе зiмою сорак другога - сорак трэцяга года. Зiма была снежная, марозная.

Пачалi ў нас ганяць людзей, у каго быў свой конь, на дарогу Слуцак-Баранавiчы, вазiць жвiр. З нашай вёскi выгналi чалавек дзесяць, i заўсёды солтыс назначаў таго, каго недалюблiваў. Паехаў i мой бацька.

У той марозны, халодны вечар мы дома доўга сядзелi пры цьмяным агнi лямпы i ўсё ўслухоўвалiся, цi не заскрыпяць на двары палазы, не затухкае конь капытамi па снезе. Штосьцi доўга не варочаўся бацька - праспяваў нават першы певень.

Раптам чуем - загуло на двары, зарыпела. Я накiнуў бравэрку, выскачыў з хаты. Процi сяней стаяў конь, толькi я яго нiяк не пазнаў - увесь белы, нават галава. Пасля здагадаўся - заiнеў. А глянуў на санi - устае не бацька, а чалавек з нашае вёскi, дзядзька Грышка Савош.

- А дзе ж бацька? - пытаюся, i трывога агортвае мяне, робiцца раптам холадна, нiбы мне за карак сыпанулi прыгаршчы снегу.

- Ах, сынку, - крэкча дзядзька Грышка, - распрагай каня... Захварэў бацька, вось як бывае. - А сам узяў з саней нейкi клунак, ступiў у сенi, але вярнуўся i сказаў: - Накрый каня коўдрай. I вады адразу не давай. Хай астыне. Яму сёння дасталося...

Я раблю ўсё гэта як у сне i думаю, што азначае "захварэў". Нiколi яшчэ не было, каб ён захварэў дзе-небудзь ды застаўся, а каня за яго прыгнаў нехта другi. Тут нешта нядобрае...

Я ўбягаю ў хату. Нечым пахне, я толькi нiяк не зразумею чым. Нешта такое прэсна-салодкае. Цяжка сказаць нават... Мацi, заламаўшы рукi, усхлiпвае. Сёстры, знямелыя, спалохана пазiраюць на клунак. Гэта бацькава вопратка. Кажух, рубашка, шапка, штаны... Штаны i валёнкi разрэзаны: валёнкi зверху да ступнi, штаны знiзу да каленяў. I на белых палатняных портках вiдна кроў. Вось чым пахне ў хаце!..

Як не сваiмi рукамi перагортваю ўсю вопратку i ўздрыгваю. Крывi многа, нават у валёнках...

А дзядзька ходзiць па хаце i расказвае. Гаворыць цяжка, з доўгiмi паўзамi, з перапынкамi, нiбы ў яго нешта засела ў горле i не дае выказаць усё зараз.

- ...Там, ля Навiнак, вялiкi кар'ер... Мы бралi жвiр i вазiлi на шашу... Яму выбралi вялiзную, а бераг зверху намёрз, як страха, на яго нiхто i не глядзеў... Ну i вось... Чуем раптам - гу-у-у! Загуло... Абвал... Людзi кiнулiся хто куды, конi ад жаху заржалi... Ваш бацька быў далекавата ад берагу, унiзе, на яго кацiлiся вялiзныя мёрзлыя брылы зямлi... Стукнула па нагах... Адна нага была наверсе... Бачу, закручана ў другi бок... Перабiла. А другую прыдушыла брылаю. Думаў, што хоць гэта будзе цэлая... Пакуль мы кiркамi ды ламамi разбiлi тую глыбу... Глядзiм, ажно i другая. Ён як глянуў, адразу аж застагнаў, а спачатку нiчога, нават не крыкнуў... Ну, аднаго чалавека засыпала зусiм, але нiчога, адкапалi, мяккi пясок. Другому паламала рэбры, раздушыла грудзi. Можа не выжыць... Трэцяга трохi пабiла, але не моцна. А вашаму бацьку па нагах. Што зробiш... Ну, мы яго адразу на санкi. Падышлi немцы з аховы, паглядзелi, толькi пакiвалi галовамi... Даў адзiн нейкiя дзве чырвоныя таблеткi, ад заражэння крывi, цi што... Вязi, кажуць, у Клецк. I каня не шкадуй, а то капут... Паклалi яго на салому, укрылi... Я ўкленчыў у перадку i гнаў усю дарогу колькi было сiлы.

1<<4567


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]