Вечар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 1 из 6 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕУ женщин возраст - вот болной вопрос и лучше жить его не задавая, а пятилетняя дочурка говорит всерьёз: "скажи мне, мама, я же молодая?" 01.09.10 - 16:24 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Черный Кузьма Вечар (на белорусском языке) Кузьма Чорны Вечар I Вiктар Зенiч самым адвячоркам прыйшоў дадому з работы i сеў адпачываць - узлёг на стол i маўчаў. Зусiм цiха канчаўся дзень - так, як i ўсё робiцца ўвосень: менш звiнючай вясёласцi i больш цiхай радасцi. З акна вiдны былi жоўтыя ад лiстоў, напалову голыя галiны вiшань, а за iмi густа-зялёнае неба, з белым колерам угары i ружовае нiзка, дзе за нейкiмi чорнымi абрысамi падыходзiла да яго роўнасць зямлi - была яна вiдна далёка за пустым пляцам напроцi скрозь рэдкiя дрэвы. А па баках то панура, то весела думалi нешта домiкi i хаты. Плыў з шырынi вецер, радасны i лёгкi, i нёс вольнасць поля ў горад, а камянiцы, што недзе там, трохi далей, на гары, зацiхалi на ноч, спынялi свае грымучыя гiмны. А ў людзях рабiлася звычайнае, вялiкае i неабдымнае - людзi жылi, iмкнулiся да радасцi, баронячыся ад смутку... На дварэ плылi, спляталiся зыкi, а ў пакоi было цiшэй, яны глуха сюды даляталi, i лёгка было тут думаць у змроку. Дом быў вялiкi, дзеравяны, было ў iм многа кватэр, i многа жыло ў iм людзей. I з'яўлялiся самi па сабе думкi, што каб гэтыя старыя сцены маглi раптам загаварыць, яны б многа сказалi чалавеку аб iм самiм - так многа яны бачылi таямнiц людскога жыцця; тады, пачуўшы аб сабе праўду, чалавек можа хутчэй адкiнуў бы ад сябе ўсё паскудства, што ўрасло ў яго з самых цёмных далей вякоў i, будучы часам нават малым, псуе вялiкае хараство чалавека. Гусцiлася вячэрняя цiш. А можа, гэта вячэрнiя зыкi здавалiся цiшынёю... I ўсё весялей было сядзець i маўчаць, адчуваць, глядзець i слухаць. Ды яшчэ было жаданне непрыкметна душой увайсцi ва ўсе таямнiцы, што ў жывых iстотах захованы, увайсцi ласкава i цiха, з чыстымi думкамi i адчуваннямi, i ў гэтым была б радасць. Цiш, цi то гэта зыкi, сталi здавацца нейкай мелодыяй. Вiктар Зенiч сядзеў i маўчаў... - Ведаеш што, жонка, - пачуўся раптам грубы i шырокi голас за сцяной, у суседняй кватэры. - А што? - адказала нервовым голасам жанчына. - Каб на яе ўпадкi, каза ў хляве ўгразла, - зноў сказаў мужчына. - Ну?! - перапалохалася жанчына. - То чаму ж ты выцягаць не iдзеш? Пачуўся грубы рогат i пасля зноў словы: - Дурная ты: каза, каб ты i хацела, нiколi не ўгразне. Чорт яе нават не ўтопiць, каб, скажам, прыйшлося. - То нашто ты мяне палохаеш дарэмна, гад ты печаны!.. I жанчына заплакала. Чутно было, як яна сярдзiта нечым стукнула. - То чаго ты плачаш? - Чаго плачаш?! Жыць спакойна не дае, заўсёды перапалохае, дый чаго плачаш! - То гэта ты гэтага плачаш! - А чаго! Табе нiчога не трэба, нi казы, нi шмазы, раскiдака чортава. I зноў, яшчэ больш горка, заплакала жанчына. Вiктар Зенiч ведае, што гэта ад вясёлага настрою пацвялiўся з жонкаю сусед, сталяр Арсень Грабiч, i цяпер сам не рад, бо жончыны слёзы распачалiся надоўга. Амаль не кожны вечар сталяр так цвялiцца з жонкаю, пакеплiваючы гэтым над яе бяздоннаю крынiцаю слёз. На некалькi хвiлiн змоўк сталяр, i жонка пачала зацiхаць, не пакiдаючы толькi гаварыць сама сабе пад нос аб сваёй цяжкай долi. I, мусiць, гэты трагiзм жаночага настрою яшчэ больш падвесялiў сталяра, бо Вiктар Зенiч зараз жа зноў пачуў яго вясёлы голас: - Жонка, ведаеш што, жоўтая курыца знеслася ў чужым хляве. - А можа?! - зноў перапалохалася жонка, забыўшыся плакаць. - От, балазе твае слёзы ўцерлiся, - раптам канстатаваў факт сталяр. - Ах, каб ты нiколi твару не абцiраў ручнiком, - загаласiла жонка i ўжо з енкам пачала плакаць. Ухмыльнуўшыся ад думкi аб глыбокай крыўдзе сталяровай жонкi, Вiктар Зенiч зноў пачаў слухаць. - То ведаеш што, жонка, - чуўся голас сталяра, - калi так, то я пайду гляну на белы свет, а ты тым часам паволi выплаквай свае горкiя слёзы. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|