Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 02 июня, 11:19

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Скажи, как прекрасны твои небеса,
Как ангелы хороши.
И я пойду за тобой. И страх
Запрячу на дно души.

Скажи, как любовь твоя высока,
Как мысли твои чисты.
И я останусь с тобой, пока
Не развели мосты.

Скажи, как летит вереница лет,
Как тают веков снега.
И я обниму тебя в ответ.
И прочь улетит тоска.

01.07.10 - 09:51
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Жыццё людзей (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 7 из 11
 
Дарэчы, у гэтым, як нам здаецца, яны мелi рацыю. I яшчэ трэба, каб чытач не забываўся, што ўранцы, як i мы, адораны зрокам, аднак гукi iм зусiм невядомыя.

Уранцы "гавораць" мiж сабой пры дапамозе спецыяльнага органа, якi складаецца з мiгатлiвых каляровых лямпаў. Вядома, што ўранцы, не знайшоўшы гэтых апаратаў у людзей, тут жа вырашылi, што мы наогул няздольныя перадаваць свае думкi адзiн аднаму.

Тут мы змяшчаем толькi кароткiя фрагменты кнiгi А.Е.-17 i настойлiва раiм усiм студэнтам прачытаць яе поўнасцю. Ёсць цудоўнае выданне гэтай кнiгi з каментарыем прафесара Пекiнскага ўнiверсiтэта Аг-Чу.

Як ужо, вiдаць, здагадаўся чытач, А.Е.-17 - гэта не ўранскае прозвiшча аўтара, а наменклатурны iндэкс, дадзены прафесарам Аг-Чу.

ЖЫЦЦЁ ЛЮДЗЕЙ ПАВОДЛЕ А.Е.-17

Пры дапамозе звычайнага тэлескопа на паверхнi малых планет, i ў прыватнасцi на Зямлi, можна ўбачыць плямы. Яны настолькi вялiкiя, што нельга дапусцiць, каб гэта былi азёры цi моры. Калi доўгi час назiраць гэтыя плямы, то можна заўважыць, што на працягу некалькiх зямных стагоддзяў яны павялiчваюцца, дасягаюць максiмальных памераў, потым пачынаюць меншаць, а часам нават зусiм знiкаюць. Многiя назiральнiкi лiчылi, што гэта - вынiк захворвання глебы. Сапраўды, гэта вельмi магло нагадваць утварэнне i рассысанне пухлiны. I толькi пасля вынаходнiцтва ўльтратэлемiкраскопа стала зразумела, што мы маем справу са скопiшчам жывой матэрыi. Першыя апараты ўсё ж не былi яшчэ дасканалыя i дазвалялi бачыць, нiбы ў тумане, нешта накшталт жывога жэле. Вядомыя назiральнiкi, як, напрыклад, Н.-33, сцвярджалi тады, што гэтыя скопiшчы - зграi жывёлiн, якiя вядуць агульны спосаб жыцця. З дапамогай сучасных апаратаў удалося высветлiць, што ўсё гэта не так. Цяпер не толькi былi вiдаць iндывiдуумы, але i тое, што яны адрознiваюцца памiж сабою i робяць пэўныя рухi. Плямы, якiя заўважыў Н.-33, на самай справе аказалiся велiзарнымi гнёздамi. Iх, бадай, можна параўнаць з уранскiмi гарадамi. (Гэтым гнёздам мы далi назву "гомiльеры" - "чалавечыя мурашнiкi".)

У гэтых гарадах жывуць маленькiя iстоты - людзi. Гэта двухногiя бяскрылыя млекакормячыя з нязначным валасяным покрывам на целе, якое звычайна ахiнаецца штучнымi матэрыяламi. Доўгi час меркавалася, што гэту дадатковую скуру людзi ўтвараюць самi па сабе. Мае ж даследаваннi даюць падставы сцвярджаць, што гэта - памылковае меркаванне, бо людзi маюць нейкi iнстынкт, якi вымушае iх збiраць i сплятаць раслiнныя або жывёльныя валокны, каб баранiцца ад холаду.

Я сказаў: "iнстынкт" i з самага пачатку гэтай працы з усёй яснасцю хачу адзначыць, што пытанне, якое ўвогуле нiколi не варта было ставiць, на працягу некалькiх гадоў абмяркоўвалася з неверагоднай лёгкасцю. Асаблiва гэта датычыцца маладых натуралiстаў, бо яны ўзялi сабе за моду прыпiсваць гэтым зямным лiчынкам розум, якi па сваёй прыродзе нiбыта такi, як i ў нас, уранцаў. Хай сабе iншыя разбiраюцца, наколькi жахлiвая такая дактрына з рэлiгiйнага погляду. Я ж пакажу ў гэтай кнiзе ўсю абсурднасць падобных канцэпцый толькi з навуковага пункту гледжання.

Сапраўды, калi ўпершыню назiраеш за гэтым жэле i бачыш тысячы жывых цiкавых сцэн: доўгiя вулiцы, па iх ходзяць людзi, яны часам спыняюцца i, здаецца, нават разумеюць адзiн аднаго, або калi глядзiш на прыватнае асобнае гняздо, дзе бацькi пiльнуюць сваiх малых, сочыш за армiямi на маршы цi захапляешся працай будаўнiкоў, - то ўсё гэта ўяўляецца такiм прыгожым спектаклем, што сапраўды можа здацца, нiбы людзi такi надзелены нейкiм розумам. Аднак каб дасканала вывучыць псiхiчныя здольнасцi гэтых жывёлiн, недастаткова выкарыстоўваць толькi выпадковыя карцiны, што перш-наперш паўстаюць перад даследчыкам.

1<<678>>11


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]