Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 19 мая, 10:19

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Не надо так. Зачем? Всё изменилось.
Ни в чём не виноваты наши сны.
А счастье... Сколь могло оно - продлилось.
Пусть и не дольше, чем дожди весны.

Поверь. Никто из нас не идеален.
Мечты всегда реальности милей.
Но мы всего лишь мы. И будем нами.
Нам ни к чему ходить за семь морей.... >>

01.07.10 - 09:48
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Жыццё людзей (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 6 из 11
 
Здавалася, што таямнiчыя iстоты, якiя забаўлялiся, парушаючы жыццё людзей, былi капрызныя i iм хутка надакучалi адны i тыя забавы.

ЗНЯВОЛЕННЕ Ў КЛЕТКУ

У пачатку верасня невядомая рука, чыю сiлу цяпер ведае ўся Зямля, замахнулася на самых таленавiтых вучоных нашай планеты. 12 чалавек, амаль усе славутыя фiзiкi i хiмiкi, адначасова былi сабраны з розных краiн i дастаўлены на паляну ў лесе Фантэнбло (непадалёк ад Парыжа). Кампанiя маладых людзей кожную нядзелю прыязджала сюды, каб адпачыць i пагуляць па лясных узгорках. Аднойчы яны ўбачылi, як мiж дрэў i камянёў журботна блукаюць старыя. Заўважыўшы iх збянтэжанасць, хлопцы хацелi iм дапамагчы. Падышоўшы блiжэй, яны здзiўлена спынiлiся: ад старых iх аддзяляла нейкая празрыстая непраходная заслона. Хлопцы думалi абмiнуць перашкоду, абышлi вакол i канчаткова ўпэўнiлiся, што старыя акружаны нябачнай сцяной. Некаторыя з маладых пазналi тут сваiх выкладчыкаў. Клiкалi iх, але нiхто iх не пачуў. Гук, вiдаць, не праходзiў праз гэтую сцяну. Вядомыя прадстаўнiкi навукi апынулiся ў клетцы, нiбы драпежнiкi.

Здавалася, яны даволi хутка змiрылiся са сваiм становiшчам: ляглi на сонейку, дасталi з кiшэняў паперу i пачалi пiсаць нейкiя ўраўненнi, даволi весела абмяркоўваючы iх. Адзiн хлопец пайшоў паведамiць уладам. Апоўднi сабраўся натоўп цiкаўных. Мiж тым вычоныя, вiдаць, пачыналi хвалявацца. Яны падыходзiлi да нябачнай сцяны i, разумеючы, што iх галасоў нiхто не чуе, паказвалi на мiгi, каб iм далi есцi.

У натоўпе было некалькi афiцэраў, i адзiн з iх паабяцаў перадаць ежу гэтым няшчасным з самалёта. Задумка была выдатная. Праз дзве гадзiны пачуўся гул матора. Пралятаючы над гэтай нябачнай клеткай, лётчык спрытна, акурат усярэдзiну, выкiнуў пакеты з правiянтам. На жаль, калi да зямлi заставалася метраў дваццаць, пакеты перасталi падаць i нiбы застылi ўгары. У клетцы быў нябачны дах.

Пад вечар вучоныя мелi выгляд безнадзейных людзей. Яны ўсё паказвалi на мiгi, што хочуць есцi i баяцца начнога холаду. Засмучаныя гледачы нiчога, аднак, не маглi зрабiць. I няўжо давядзецца глядзець на пагiбель гэтых свяцiлаў навукi?

Нiхто не думаў, што могуць быць якiя-небудзь змены да заўтрашняй ранiцы. Аднак ужо на досвiтку, калi добра прыгледзецца, можна было заўважыць, што ў цэнтры клеткi з'явiўся новы дэкор. Пра гэта паклапацiлася нябачная рука. Пакеты, якiя кiнуў лётчык, цяпер вiселi на вяроўках на вышынi пяць метраў. Другi канат вiсеў побач i даходзiў да самай зямлi. Кожны малады чалавек мог бы лёгка залезцi па гэтым канаце i зняць выратавальныя пакеты. Але мала было надзеi, што хто-небудзь з гэтых сямiдзесяцiгадовых людзей адважыцца на такую гiмнастыку. Яны хадзiлi вакол канатаў, нават правяралi iх на трываласць, i ўсё ж рызыкантаў сярод iх не знаходзiлася.

Так прайшоў увесь дзень. Надышла ноч. Цiкаўныя пачалi разыходзiцца. Апоўначы адзiн студэнт вырашыў паспрабаваць, цi на месцы нябачная сцяна. На яго вялiкае здзiўленне, нiякай заслоны ён не адчуў i з радасным крыкам iшоў уперад. Жорсткая сiла, якая два днi насмiхалася з людзей, нарэшце злiтавалася. Вучоных накармiлi, сагрэлi, i нiхто з iх не захварэў.

Вось тыя асноўныя факты, якiя характарызавалi гэты незразумелы перыяд. Сёння, аднак, мы ведаем, што гэта быў перыяд, калi ўранскiя вучоныя праводзiлi свае эксперыменты. А цяпер мы падаём найбольш важныя фрагменты з кнiгi славутага А.Е.-17.

Чытач зразумее, што мы былi вымушаны знаходзiць зямныя эквiваленты ўранскiм словам, пераклад якiх не заўсёды быў лiтаральны. Час уранцы адлiчваюць гадамi, якiя значна даўжэйшыя, чым зямныя. Там, дзе гэта было можна, мы зрабiлi пералiк часу на прывычныя нам зямныя меркi. Акрамя таго, уранцы, гаворачы пра людзей, ужываюць слова, якое прыкладна азначае "бяскрылыя двухногiя". Гэтае занадта складанае слова мы амаль усюды замянiлi на "людзi" або "зямляне". Гэтаксама мы зрабiлi з паняццем "горад", якое ўранцы азначаюць як "чалавечы мурашнiк".

1<<567>>11


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]