Ваыкалаки (на белорусском языке) :: Кожедуб Александр
Страница: 2 из 5 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕПисать стихи гораздо проще 06.09.10 - 13:01 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Яны як не слалiся над снегам, i не чуваць было iх лёту, нiводная галiнка не дрыжала, закранутая поўсцю моцнай, шырокай спiны, не рассыпаўся лёгкiм воблачкам сняжок-пудра ад ледзь чутнага павеву паветра, калi iх постацi рассякалi яго пры самых яловых лапках. Нават сойкi, якiх не магла ўтаймаваць, сцiшыць самая лютая зiма, не ўздымалi вэрхал, калi пад iмi праслiзгвалi шэрыя постацi, не гналiся за iмi з сакатаннем i лямантам. Ценяў было тры, яны беглi след у след, як не датыкаючыся да хваста пярэдняга. Самае дзiўнае, на снезе не заставалася слядоў. Зусiм не заставалася, хоць яны павiнны былi заставацца - вялiкiя, з ямiнкаю, аблямаванаю дзiркамi ад кiпцюроў. Тры ценi iмчалi да вяселля. Яны iмкнулi так упарта, упэўнена, пагрозлiва, што той, хто б iх убачыў, да супынку сэрца спалохаўся б за тых, каго мусiлi хутка дагнаць, спынiць гэтыя ценi.
Яны ляцелi, бо не маглi не перастрэць вяселле; для iх гэта значыла тое ж, што i жыццё. Сэнс жыцця трох вялiкiх шэрых зданяў якраз i быў у сустрэчы з вяселлем. Любым вяселлем. Чым весялейшае спяшалася iм насустрач вяселле, з рыпаннем скрыпак, бубненнем бубнаў, крыкамi i пошчакам капытоў - тым было лепш. Гэта ведаў кожны з трох, i таму кожны прагнуў сустрэчы з упартасцю, апантанасцю, няўмольнасцю, якiя могуць быць толькi пры дасягненнi найвялiкшай мэты. З кожным скачком iх бег неверагодна паскараўся. Зданi сустрэлi дружыну перад самаю Вялiкай палянаю, пасярод якой, бы вялiзазная саха студнi-кайдуба, стаяў сухi дуб, спалены маланкаю яшчэ ў невядома якiя часы; ад паляны да лясной вёскi, у якой расцвiла Змiтракова кветка-дзяўчына, была ўжо толькi гадзiна язды, i не шалёнай, на злом галавы, а звычайнай, рыссю. Першы дружок, Антось, згледзеўшы трох вялiкiх ваўчынаў пасярэдзiне, на самай дарозе, стаяў большы, па баках, трохi ззаду, два астатнiя, - у першае iмгненне iнстынктыўна нацягнуў павады, i конь, збiўшыся з рысi, стаў бокам, загарадзiў дарогу. - Ваўкi! Воклiч зусiм не напалохаў дружкоў, а, наадварот, яшчэ больш наддаў iмпэту. Пакуль адны паказвалi на ваўкоў, узбуджана крычалi, размахвалi рукамi, з'язджалiся ў гурт, два хлопцы - зразумела, самыя маладыя - ужо i памкнулiся былi скакаць, гнацца, калi i не ўпаляваць, бо не было зброi, то хоць бы проста патрэсцiся ў сядле, пагалёкаць, адным словам - папалохаць гэтых лясных прывiдаў, валацугаў. Ды ваўкi не зрушылiся з месца, нават не паварушылiся, i постацi iх - наструненыя, з высока ўзнятымi галовамi, незразумела ўпэўненыя насцярожылi старэйшых, i перш Мiкiту. - Стой, маладзёны! - устаў ён у вазку, i голас яго - нечакана рэзкi, уладны - астудзiў усiх, спынiў; нават узялася цiшыня. А тыя двое самых маладых ужо ўзялi разгон, падскоквалi ў сёдлах, нiчога не бачачы i не чуючы. Самае дзiўнае - конi, якiя пры ваўчыным з'яўленнi заўсёды храплi, круцiлiся, прысядаючы на заднiя ногi, стрыглi вушамi, дзiка выкочвалi бялкi вачэй, - конi iх цяпер ахвотна скакалi да ваўкоў, быццам бачылi перад сабой якiх зайцоў, зусiм не баялiся. Наогул усе конi стаялi спакойна, пафырквалi, пераступалi. I ўжо нават маладзейшыя ў нерухлiвасцi ваўкоў адчулi нешта не тое, ухапiлiся за павады, вернучы галовы коней убок, а тыя ўсё не хацелi паварочваць, скакалi, i з кожным такiм скачком бялелi перакошаныя твары хлопцаў, дранцвелi рукi i ногi, спыняў кроў жах. Нават тым, хто моўчкi на ўсё гэта глядзеў, было вусцiшна. Урэшце конi ўсё ж перад самымi мордамi ваўкоў завярнулi i лёгка памчалi назад, i хлопцы на iх драўляна падскоквалi, усё не маглi ачомацца. - Не баяцца!.. - здаўленым голасам сказаў нехта ў дружыне, i адказам гэтаму голасу былi толькi пафыркванне i мяккi перастук капытоў. - Вось я i кажу, - сказаў дзядзька Мiкiта, - што конi iх баяцца не будуць. I яны нiкога не баяцца. Нi страла iх не возьме, нi дзiда, нi самы востры корд. А вяселле яны, калi могуць, перастрэнуць заўсёды. Во так пастануць - i стаяць. Не варушацца, не дыхаюць нават. Усё жыццё ўспамiнаць будзеце, хлопчыкi, усё жыццё... Мала каму выпадае пабачыць. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|