Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 26 апреля, 18:03

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Это, верно, обман?
Город призрачных масок.
В алом бархате прорезей -
Вечная мгла.
Он играет со мной,
Дарит сны своей властью.
Он торопит закат,
Он - исчадие зла.

Но прекрасны его
Золочёные цепи.
Он печальным видением
Кажется мне.... >>

01.07.10 - 06:15
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 1 из 16
 
---------------------------------------------

Лем Станислав

Здарэнне (на белорусском языке)



Станiслаў Лем

Здарэнне

Пераклаў Максiм Валошка

Анэль не вярнуўся а чацвёртай, але нiхто таго нiбыта i не заўважыў. Каля пяцi пачаў церушыцца змрок, i Пiркс, не так заклапочаны, як здзiўлены, хацеў спытаць у Круля, што гэта можа азначаць. Аднак устрымаўся - ён не быў кiраўнiком групы, i такое пытанне, хоць i справядлiвае i цалкам бяскрыўднае, магло выклiкаць сапраўды ланцуговую рэакцыю ўзаемных дакораў. Ён добра ведаў падобныя сiтуацыi, бо паўтаралася гэта не раз, асаблiва калi калектыў быў такi вось выпадковы, як гэты. Тры чалавекi i зусiм розных прафесiй - у самым сэрцы гор на нiкому не патрэбнай планеце выконвалi заданне, якое, бадай, усе, як i ён сам, лiчылi бязглуздым. Iх прывезлi сюды на малым старым гравiстаце, якi мусiў тут i застацца, бо варты быў ужо толькi на злом; разам даставiлi i разборны алюмiнiевы барак, крышку прыбораў i радыёстанцыю, настолькi зношаную, што больш было з ёй клопату, чым карысцi. За сем тыдняў яны павiнны былi зрабiць "агульную рэкагнасцыроўку", нiбы гэта было мажлiва. Пiркс не стаў бы гэтым займацца, разумеючы, што справа iдзе толькi пра павелiчэнне радыуса даследаванняў разведвальнай групы ды яшчэ пра адну лiчбу ў рапартах, якiмi нашпiгоўвалi iнфармацыйныя машыны на Базе, што магло мець нейкае значэнне хiба што пры дзяльбе сродкаў, людзей i магутнасцей на наступны год. Вось дзеля таго, каб на стужках памяцi з'явiлася гэта разбiтая на дзiрачкi лiчба, яны сядзелi амаль пяцьдзесят дзён у пустынным месцы, якое пры iншых абставiнах, мажлiва, i было б зваблiвым, хоць бы як мясцовасць, прыдатная пад альпiнiзм. Аднак альпiнiсцкiя раскошы былi сурова забаронены, i сама большае, што мог дазволiць сабе Пiркс, гэта падчас сейсмiчных i трыянгуляцыйных замераў маляваць у сваiм уяўленнi першыя трасы альпiнiстаў.

Планета не мела нават сваёй назвы, акрамя як Ёта дроб 116, дроб 47 Праксiмы Вадалея. З усiх тых, якiя Пiркс калi-небудзь бачыў, яна была найбольш падобная на Зямлю: з малым, жоўтым сонцам, салёным акiянам, бурачкова-зялёным ад працавiтых водарасцяў, што насычалi атмасферу кiслародам, i вялiкiм, трохлапым кантынентам, пакрытым першабытнай раслiннасцю. Планета была б прыдатная пад каланiзацыю, калi б не тая акалiчнасць, што сонца яе было тыпу новаадкрытай разнавiднасцi УП, няўстойлiвае, з нераўнамерным выпраменьваннем, а паколькi астрафiзiкi наклалi сваё вета, то хоць чарговая ўспышка на Новай магла адбыцца толькi праз сто мiльёнаў гадоў, розныя планы асваення гэтай зямлi запаветнай даводзiлася закрэслiць.

Пiркс часам шкадаваў, што дазволiў сябе ўгаварыць на гэту экспедыцыю, але не было тое шкадаванне цалкам шчырае. Так альбо iнакш, а ён мусiў бы тырчаць на Базе тры месяцы, бо трапiць у Сонечную сiстэму раней было немагчыма; ён меў перспектыву адседжвацца ў клiматызаваных падземных садах Базы i да дурноты ў галаве глядзець тэлеперадачы (былi гэтыя забавы дзесяцiгадовай даўнiны), таму ён ахвотна згадзiўся на прапанову начальнiка, якi рады быў, што можа ўслужыць Крулю - не было нiводнага свабоднага чалавека, а iнструкцыя забараняе пасылаць у экспедыцыю толькi дваiх. Такiм чынам Пiркс звалiўся касмографу нiбы з неба. Зрэшты, Круль не выявiў захаплення нi адразу, нi пазней; спачатку Пiркс думаў нават, што той ацэньвае яго ўчынак як "вялiкапанскi капрыз", калi ён з камандзiра карабля згадзiўся стаць звычайным разведчыкам; падобна было, што Круль адчуваў затоеную крыўду. Але гэта не была крыўда, проста Круль, адмераўшы ўжо палову жыцця (яму перавалiла за сорак), стаў зласлiвы, нiбы яго нiчым iншым, акрамя палыну, нiколi не кармiлi.

123>>16


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]