Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 05 мая, 05:48

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Ты всё ещё грустишь о Ней украдкой
И долго без улыбки смотришь в даль.
Она тебя услышит. Ей понятна
Чужая боль и гордая печаль.

Ты всё ещё о встрече с Ней мечтаешь
На ложе роз под сводами времён.
Она тебя не видит. Но слагаешь
Ты в храме звёздном Ей высокий трон.

Ты всё ещё поёшь Ей песни ветра.
И настежь дверь открыта по ночам..... >>

24.06.10 - 07:46
Nina

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 4 из 91
 
I такая стаяла цiшыня, што здавалася - восень сочыць, цi не парушае што яе спакою. Чутно было, як грукалi конi, перажоўваючы сена. Сонная птушка спалохалася, крыкнула i сцiхла, i залапатаў крыллямi певень. Яблыка адарвалася ад галiны i стукнулася аб зямлю. I зноў надоўга ўстанавiлася цiшыня. Ён спаў на сваiм возе доўга i раптам усхапiўся i сеў. Зорнае неба ўсё таксама распасцiралася ў шырокай вышынi. I смутак лажыўся на яго душу. "Скора дзень. Трэба зноў ехаць. Куды? Чаго? Павошта? Чаго шукаць у шырокiм свеце? Не знойдзецца тое, што прайшло, мiнулася i загiнула ў гарматным агнi i попел ад чаго развейваецца вятрамi далёка адсюль. Адзiн клапатны, з утрапеннем i небытам дзень адышоў у вечнасць, а гэта новы iдзе на яго месца".

Ён звесiў ногi з воза, угнуў плечы i заныў так у маўклiвасцi ночы i свае душы. Ён нават не заўважыў, што ў адным акенцы хаты гарыць святло. Пачынала цадзiцца павольнае свiтанне. Зоры радзейшыя сталi. Як бы хто высыпаў неба на ўсходзе белым попелам. I раптам стукнулi сенечныя дзверы. На ганку стаяла босая Волечка.

- Што? - сказаў ён, быццам меў тут права на такi гаспадарскi тон.

Вострая радасць агарнула Волечку: яна не адна, тут ёсць асоба, з якою яны ўчора сталi ўдваiх як бы вялiкiмi на ўвесь свет змоўшчыкамi, разам яны як бы хацелi адгарадзiцца ад усяго свету, якi для iх абаiх быў такiм бязлiтасным. Яна падбегла да яго i паклала руку на яго калена i зашаптала:

- У хаце немец, мусiць, умiрае. Нешта лапоча i нечага хоча, але нi я, нi салдат здагадацца не можам.

Ён саскочыў з воза, i пакуль яна застыла ў нерухомай паставе чакання: што ён будзе рабiць у такой нязвыклай справе. I якраз ён тут павiнен даць рады, а не яна. Вельмi можа быць, што тут, i ўпершыню, у яе з'явiлiся пачаткi спадзявання жанчыны мець дапамогу ад мужчыны i iсцi за iм. Ён жа стаяў i адчуваў цяжар ускладзенага жыццём на яго клопату. Ён мае дачыненне да ўсёй гэтай нечаканай, цяжкай справы, i выйсцi з яе нельга. Раптам ён нейк устрапянуўся i шпарка рушыў у хату. Волька подбегам кiнулася за iм. Немец ляжаў на лаве i шпарка нешта стараўся сказаць. Твар яго яшчэ больш умарнеў, але ўчарашняй вяласцi ў вачах не было. У вачах свяцiўся бляск i, можа, гэта з гарачкi, нiхто тут нiчога не ведаў, i што ён сказаць хацеў - невядома. Салдат сказаў хлопцу:

- Немец можа памерцi, трэба доктара.

- А хiба я ведаю, дзе той доктар? - развёў хлопец рукамi, i ў яго голасе было многа пратэсту: "Што вы маеце да мяне? I так мяне ўчора валтузiлi, не давалi бацьку пахаваць!" Волечка стаяла за iм нейкая малая, цiхая.

- Пакажы мне, дзе ў вас доктар, - сказаў да яе салдат, - хадзем.

- У нашым мястэчку цяпер няма доктара, - адказала яна ўзбуджана, - ён на вайне.

- А дзе ж вы лечыцеся, калi хто захварэе?

- Калi хто захварэе, дык паляжыць i сам ачуняе.

- Дык дзе ж дастаць доктара?

- Дык можа ён i так паправiцца?

- Можа i паправiцца. Але доктар усё роўна патрэбен, напiсаць акт або аб смерцi, або аб тым, што ён хварэў i правiўся, i таму я так павольна яго вёў.

- Доктар ёсць у другiм мястэчку за дзесяць вёрст.

- Запражы каня, - сказаў салдат да хлопца, - i прывязем доктара.

- Добра, - узбуджана адказаў хлопец. Магло здавацца, што ён нечаму ўзрадаваўся.

- А калi ехаць? - сказаў ён ахвотна.

- Трэба хутка.

- Дай яму чаго паесцi, - сказаў салдат да Волькi.

Хлопец i Волька выйшлi ў сенцы i сталi раiцца. Яна сказала:

- Я звару чыгунок бульбы, ёсць накопаная, i салдата накормiм, а немцу малака дам. - Выходзiла так, што i хлопец тут як бы гаспадар i з iм трэба раiцца.

- Добра, - адказаў ён, - пакуль ты ўправiшся, дык я воз абладжу.

- Мне яшчэ трэба карову падаiць.

З якой ахвотай ён узяўся за работу! Як гэта ўсё добра! Ён прымацован да нейкай справы, i надалей адышла неабходнасць выбiрацца ў невядомую дарогу шукаць немаведама чаго ў беспрытульным свеце. Ён абгледзеў воз: стары ён быў, раз'езджаны, паламаны.

1<<345>>91


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]