Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 28 апреля, 05:59

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Разорвал молчание колокольный звон,
Мне в который раз уже снится тот же сон,
Как икона бледная в небесах луна,
Маленькая девочка среди звёзд одна.

Шепчут губы детские, глядя в небеса,
И примолкли жуткие тёмные леса.
Ангелы, как голуби кружатся над ней,
А на крыльях ангелов тысячи огней.... >>

28.08.10 - 11:27
Commod

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 6 из 91
 
I раптам, як вада з прабiтага лёду, рванулася i лягла на яго твар пячаць недавер'я да ўсяго навакольнага i да людзей, якiя былi каля яго. I пасля гэтага страх праступiў на рысах яго твару. I гэта ўсе заўважылi. Фельчар нейк крыва ўсмiхнуўся i сказаў немцу:

- Чаго ты баiшся? Дурань ты. Нямецкая галава. Машыну якую цi гармату новую ты ўмееш выдумаць, а бачыць, што чалавек мае душу i сэрца - на гэта ў цябе няма нiчога... На, выпi гэты парашок, можа ўбачыш, што мы цябе лечым, а не бязвечым. - Немец выпiў парашок, i новы неспакой з'явiўся ў яго вачах. Ён нешта пачаў гаварыць i паказваць рукамi.

- Гэта ж ён думае, што я яму даў атруты! - моцна сказаў фельчар. Цьфу! Каб ты навек запаветраў!.. Што ты лапочаш? Павальней кажы, можа я разбяру што, цераз дзесятае ў пятае.

Фельчар нарэшце абмацаў у сваёй кiшэнi вучнёўскi сшытак. Немец убачыў паперу i пацягнуўся да яе абедзвюма рукамi.

Практычны ў жыццi фельчар адразу здагадаўся i адарваў ад сшытка лiст. Як сасмаглы ваду, так хапiў немец паперу i аловак. Не ведаю, цi прыйшла немцу ў галаву думка, што калi ён так жвава ўзяўся за паперу, а не ляжыць з паблеклым позiркам на лаве, то ён перамог ужо сваю хваробу. Але такая думка павiнна была б быць у яго. Пры лаве стаяў стол, немец прыпёрся да яго бокам i пачаў выводзiць на паперы алоўкам слова за словам. Фельчар бачыў, што яму так нядобра пiсаць, сеў сам на лаву i падпёр немца сваёю спiною. Немец спiсаў абодва бакi паперы i ўжо распiсаўся, як раптам як бы што ўспомнiў, пакiнуў пiсаць, i на твар яго лягла пячаць просьбы. Ён штосьцi пачаў гаварыць фельчару, якi ў гэты час якраз даў яму зноў парашок. Фельчар пачаў прыслухоўвацца i нарэшце штосьцi двума цi трыма словамi, к здзiўленню ўсiх, па-нямецку запытаў у немца, Праўда, яго гаворка па-нямецку была нясмелая, ён лавiў словы, як глухi прыглядаецца на вусны таго, з кiм гаворыць. Але ён зразумеў немца: той прасiў назваць яму адрас таго кутка, дзе ён цяпер хварэе. Фельчар прадыктаваў яму адрас на мястэчка Сумлiчы так, каб сюды льга было трапiць адкуль сабе хочаш, хоць з усяго свету. Пасля гэтага фельчар напiсаў акт аб хваробе немца. Праверылi па паперы ў салдата i запыталi ў самога немца, i ўсiм стала вядома, што немец завецца Густаў Шрэдэр. Салдат тады сказаў распiсацца ў акце за сведак Вольцы i яе маладому госцю. Волечка напiсала: "Вольга Нявада", а той напiсаў: "Кастусь Лукашэвiч, выгнанец з-пад Вiлейкi". Вельмi можа быць, што апошнiя словы яго подпiсу iшлi з яго абязвечанай цяжкай зменай у яго жыццi псiхалогii. Ён страцiў з-пад сваiх ног той грунт, на якiм стаяў на сваёй Вiлейшчыне. Нездарма ён на свiтаннi таго дня так ныў душой перад тварам бадзяння па свеце. Салдат схаваў акт сабе ў кiшэню, падзякаваў фельчара i сказаў:

- Сёння ў дарогу позна, ды i немец яшчэ слабы. А цераз ноч ён у мяне пойдзе як падмецены, так што мы да Слуцка даклыбаем як з перуна. Эй ты, хворы немчык, кладзiся i спi гэтыя паўсутак, каб заўтра ты ў мяне быў, як шустры бычок.

Немец недаверлiва паглядзеў на салдата, i з яго ўмомант зляцела тая ажыўленасць, першыя адзнакi якой ужо былi з'явiлiся ў яго. Ён глыбей пасунуўся ў лаву, дастаў з нетраў свае змятай i вываленай у зямлi адзежы некалькi закручаных у хустачку канвертаў з раней напiсаным на iх адрасам у Германiю i ў адзiн з гэтых канвертаў паклаў толькi што напiсанае пiсьмо, заклеiў i словамi i знакамi растлумачыў фельчару, што гэта пiсьмо, а не што iншае. Мусiць, фельчару тут ён найбольш мог даверыцца. Пасля гэтага ён паклаў пiсьмо сабе пад галаву i неўзабаве глыбока задрамаў. Дзень iшоў к вечару. Сонца стала нiжэй i пачало бiцца ў акно. У хаце стала ясна, шырэй i прастарней. Немец спаў. Салдат курыў, Волечка займалася дробнай хатняй таўкатнёй, як самая руплiвая з усiх жанчын на свеце. Малады яе госць стаяў на двары пры возе i глядзеў, як конi ядуць сена.

1<<567>>91


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]