Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 06 мая, 00:42

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Мы сидели у костра!
Дождик моросил.
Дождик кончился. УРА!
Начинаем пир!

Взяли в руки инструменты,
Нашу песню вспомнили.
Для девчонок наших нежных
Мы её исполнили.

Взял Серёга бас-гитару,
Дрюня шестиструнку,
Дали Вове барабан,
Ну а Жене дудку.

Песня спета. Просьба: «Бис!».... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 5 из 12
 
I яму, мусiць, шмат чаго хацелася сказаць ёй; губы ў яго трохi падзьмулiся, цераз увесь твар лягла вельмi выразная для адчування i невыразная для слоў рыса. Куткi рота ў яго затрэслiся i вочы пачырванелi. Але ён цвёрда i паважна, як стары, выйшаў з хаты. I калi ён выходзiў, яна прачытала ў вачах i на твары яго: "Усё можна. Заставайся i надалей тут. Не можа быць нядобра там за тое табе, што пасля гэтага тыдня не з'явiшся туды служыць... Перад смерцю мацеры ўсё можна. Усё можна!"

* * *

Над зямлёю стаялi засцiлы марозлiвага паветра.

Вiця нагрэўся пры рабоце, але зверху сухiм холадам хапала за плечы. Цямнела. Вiця iшоў у хату па траскучым снезе. Вострыя плечы яго варушылiся пад тонкiм фрэнчам.

Быў ён сам занадта тонкi паводле росту, белатвары, з жоўтымi кропелькамi рабацiння на высокiм iлбе. Цыбатымi нагамi ён сцiбаў шырока, шмат займаў iмi, iшоў подбегам. Схаваў рукi ў кiшэнi портак i падтулiў плечы, угнуўшыся ўперад. На ганку стаў абiваць з падэшваў прымёрзлы снег.

Ружавеў захад i з другога боку ў чорных дрэвах бялеў месяц. За адкiненымi веснiцамi звiнела пустая цiшыня вулiцы. Сiнявокi Якуб моўчкi выйшаў з сянец, паслiзнуўся на ганку, траха не ўпаў, але адзержаўся i падаўся на вулiцу.

- Куды ты?

- Нiкуды.

На вулiцы Якуб шпарка пераступаў з нагi на нагу, бiў ботам аб бот. Вiця не ўцерпеў з ганка:

- Нашто ты боты рвеш?

- Ногi мерзнуць.

- Дык няхай бы сядзеў у хаце.

- У цябе не папытаю. Вельмi бацька знайшоўся! Прыганяты!

- Дурань, чаго ты агыркваешся!

- Бо чаго ты заўсёды чэпiшся!

- Iдзi ў хату!

- Чаму?

- Не мерзнi.

- А сам? Я цяплей за цябе апранены. Гэта ты iдзi, не мерзнi ў гэтым летнiм фрэнчы.

Вiця смешна нахмурыў свае белабрысыя бровы i адчынiў дзверы ў сенцы.

У кухнi было змрочна. Бялела акно над сталом. Вiця пацягнуў носам i бурклiва сказаў:

- Зноў накурыў поўную хату.

Прытулiўся плячыма да печы i грэўся. Адагрэтыя пальцы на нагах вельмi засвярбелi. Дык ён сцягнуў бот i з асалодаю пачаў церцi пальцы анучаю. Усё ў хаце маўчала. Раптам ён апусцiў рукi i стаў думаць.

"Нашто я пусцiў Маргарыту iсцi, яна i так колькi ўжо ночаў не спала. Як яна i так цягне... Перабыў гэтулькi часу без адзежыны, дык i яшчэ б з лiшнi дзень пачакаў бы... Цяпер ёй гэтыя днi лягчэй будзе, пакуль Маня зноў паедзе..."

Усё нястрыманым вiхрам iмчалася ў галаве.

Сядзеў моўчкi доўга. Пасля шпарка ўсцягнуў бот i ўвайшоў у хату. Глянуў у акно ад вулiцы. Якуб стаяў на тым жа ўсё месцы.

"Стаiць як прыкуты, яшчэ захалодзiцца".

Замiлаванне да Якуба панавала ў iм, назаўсёды кладучы сляды на душу, у гэты час пераходу дзяцiнства ў першае юнацтва. Само жыццё выхоўвала ў iм вялiкую чалавечую чуласць для замiлавання i нянавiсцi.

Сястра папрасiла яго запалiць агонь. Ён прынёс лямпу. Сястра зняла шкло i стала выцiраць. А ён стаяў перад ёю - высокi, худы, з дзяцiным яшчэ рухам твару. Але не дзяцiнае было ў сцiснутых тонкiх губах.

"З iм ужо можна гаварыць пра ўсё".

Гэта падумала сястра.

- Як ты вырас за гэты час.

Ён пацiснуў плячом.

- Добра, што ты прыехала.

Памаўчаўшы:

- Мама, мусiць, памрэ.

I пайшоў у кухню курыць.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

3. З стэнаграмы следчага допыту

...Якi лiст я пiсаў Марынковiчу! I пасля чытання запiскi не мог ужо яго дапiсаць. Зусiм не мог пiсаць, думкi мае не iшлi патрэбным парадкам, а былi ў непарадку. Вось разбягаюцца i зноў збiраюцца, як хмары перад навальнiцаю. Узбуджанасць мая пайшла ў другi бок.

1<<456>>12


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]