Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 20:10

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Каков человек по душе, по уму?
И что в нем за сердце бьется?
Порой можно просто судить по тому,
Как человек смеется.

И пусть будет трижды его голова
Лукава иль осторожна,
Все можно выдумать: жест и слова,
Но смеха выдумать невозможно.... >>

27.08.10 - 21:05
Commod

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 7 из 12
 
А з якiм замiлаваннем глядзеў я тады з канца калiдора ў судзе на яе постаць, калi яна гаварыла з iм! Як ён злаваў, у яго зелянелi вочы i трэслiся скiвiцы! Не, яна не спавядалася перад iм. Не спавядалася! Маладзец, Маргарыта!

- Я не прыехала перад табою спавядацца!

А як жа ён скрыгiтаў зубамi i ледзьве стрымлiваў сябе, сам пераняўшы яе слова:

- I я перад табою спавядацца не буду, як я жыву i як я хачу жыць. Усё, што было ў нас, гэта былi нашы памылкi... Чаго ты прыехала?

- Я прыехала ў суд.

- Можна было ўсё зрабiць завочна. Не канешне нам без патрэбы мучыць адно аднаго.

- А з патрэбаю тваёю дык можна i памучыць?

- Я не слухаю тваiх пустых слоў... Я табе пiсаў тады, што буду без усялякiх судоў выплачваць тое, што з мяне належыць. I ты не можаш скардзiцца, што я сваiх абавязкаў не выконваю.

- А ты ведаеш свае абавязкi?

- Ведаю... Чаго ты хочаш дайсцi гэтым судом? Я i без судоў ведаю закон.

- Але цi закон цябе ведае?

- Дык што ж, па-твойму, я непакараны злачынец?!

- Гэта ты добра сказаў, непакараны злачынец!

- Дык не табе ж судзiць i караць мяне! Годзе! Нiчога ты гэтым судом не дойдзеш! Усё ў нас скончана, раз i назаўсёды! Калi ты па добрасцi не можаш!..

- Не крычы, не хвалiся, што крычаць умееш.

- Дык буду маўчаць.

Ён адышоўся ад акна i закурыў. Дастаў з кiшэнi маленькi, на ланцужку, гадзiннiк. I зноў падышоў:

- Спынi гэтую справу i едзь адгэтуль.

- Не, я запiшуся на бiржу працы.

- Ты хочаш тут заставацца?

- Хачу.

Яна памаўчала. I зноў старалася не заiкацца ад сваёй трывогi:

- Застануся тут... Табе не хочацца гэтага?

- Як хочаш. Мы чужыя людзi.

- Чужыя?! А чатыры гады мы не былi чужыя? Пэўна ж, што я цяпер табе чужая стала, на чорта я табе цяпер, хворая. Пану трэба не гэтакая жонка.

- Якi гэта пан?

- Табе цяпер не гэтакая, як я, трэба, вядома.

- Я яшчэ раз кажу табе, прашу цябе - годзе нам адно аднаго мучыць. Я гэтак знерваваўся i стрывожыўся за ўвесь гэты цяжкi i паскудны час.

- Нiчога, паедзеш на курорт, палечышся.

- Не ўсмiхайся гэтак, ты мяне ўпiкаеш яшчэ i курортам?!

- Ага, ты ўжо голас збавiў. Сцiшэў? Жывi сабе, едзь сабе, упоперак дарогi я табе не стану. Гавары сабе пра свайго новага чалавека, гавары, трубi ўсюды, дзе толькi льга... Новы чалавек павiнен, кажаш, быць прыгожым i вольным? А я адабрала ў цябе волю? От прыйшла да цябе, стала ўпоперак дарогi, завязала табе свет, i хоць страцiла сама здароўе, жывучы з табою, але ўсё для таго, каб ты не быў нi вольным, нi прыгожым?

- К чорту гэты твой смех.

- На злосць гэта я табе ўсё зрабiла! На злосць! Каб звязаць цябе, каб адабраць ад цябе волю, каб ты быў не новым чалавекам, а старым!.. Старым!.. Нягодным!.. Брыдкiм!.. А ты ўсё не паддаешся i застаешся добрым!.. Прыгожым!.. Разумным!.. Патрэбным на свеце!.. А гэта я гэтакая нягодная, гэтакае злачынства з табою зрабiла!.. Гэта я!.. Гэта я адна вiнавата!.. Гэта я!..

- Не плач i не крычы, не ззывай людзей!

Заклапочаны твар глянуў з прычыненых дзвярэй у пусты калiдор. Голас у чалавека быў нецярплiвы:

- Справа Маргарыты i Аляксандра Марынковiчаў. Хто да гэтай справы, заходзьце!

- Я спыняю справу, - сказала Маргарыта судоваму чалавеку.

- Зайдзiце заявiць пра гэта ў суд.

А якi лiст паказала мне i пакiнула на памяць перад ад'ездам! Якi дакуменцiк! "Паважаная Маргарыта! Ты разумная жанчына i сама павiнна ведаць, што нам жыць разам больш немагчыма. Жывi там i не прыязджай. Я табе буду належачую па закону долю высылаць на хлопчыка. Ведай, што мы адно аднаго толькi звязваем. У нашу хвалюючуюся эпоху, калi мы няўхiльна змагаемся за новага чалавека, мы павiнны ўжо i цяпер даваць расткi гэтага новага, iдучага ў жыццё чалавека. А ён павiнен быць вольным, прыгожым, не звязаным нiчым, у яго павiнна быць мiнiмум няволi i максiмум волi. Мы, змагаючыяся i будуючыя, а таксама маючыя перспектыву на светлае заўтра, цяпер павiнны адкiнуць ад сябе старыя мяшчанскiя традыцыi...

1<<678>>12


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]