Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 19 мая, 00:57

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

ОСЕНЬ

Всё ближе с осенью я чувствую родство,
Исповедальницей мне тихая подруга,
Мне горько нравятся прощанье и разлука,
И утомительно мне встречи торжество.
И одиночества задумчивая грусть,
И чувство вечности застывшего мгновенья...
Тогда я к новому свиданию очнусь
И Музы дальнее услышу пенье.

21.08.10 - 11:34
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 8 из 12
 
Жывi там i не прыязджай, належачае па закону я табе буду беспракаслоўна высылаць. Марынковiч".

"Новы чалавек" яму спакою не дае! Якая гадзiна!

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Старыя мае запiскi трывожаць мяне. Якуб цяпер вялiкiм вырас... Не, не мог бы цяпер дакончыць лiста Марынковiчу. I не варт ён таго. Ды i нашто я пiсаў яму? Як гэта мне магло ў галаву ўзбрысцi гэта? Не да яго ж апеляваць з гэтаю справаю.

А якi прававерны грамадзянiн i партыец! Надпiс яго на картачцы сваёй Маргарыце, даўней, калi яшчэ яна дзяўчынаю была: "Тов. Маргарите от близкого, может быть, товарища. Общественность и общественная работа должны жить в вас. Маринкович". Тады ён яшчэ не быў "балгарынам". Не было яшчэ загаду пра беларусiзацыю.

Не давай ты яму загаду (цi дырэктывы), i думка яго будзе драмаць спакойна i весела. Нiколi ён не выкажа нiводнай думкi свае: i няма яе ў яго, i баiцца - "а можа начальства зусiм не гэтак скажа. Пачакаю лепш, што яно скажа, а тады ўжо i я". I колькi яшчэ ён задушыць жывых слоў i думак рэвалюцыйнай творчасцi толькi таму, што выказаны яны не начальствам!..

Як гэта Маргарыта сышлася была з iм...

4. Весткi ад Якуба

"Братка Вiця! Але ж даўно я цябе не бачыў. Чаму ты гэтак мала пiшаш, забыўся пра нас, цi што? Мы табе рэдка калi пiшам - дык нам жа вельмi часу нiколi няма. Цяпер толькi адсеялiся. Ну i нагальнасць была! Добра, што дажджы iдуць, годзiць на поле. Каб ты ведаў, якi лiст учора прыйшоў ад Маргарыты. Ты б за галаву хапiўся б, каб ведаў. Ты, мусiць, нiчога пра гэта не ведаеш, бо няўжо б ты маўчаў нам пра гэта гэтулькi часу. Але чаму яна сама дагэтуль - хоць бы слова. Гэта ж цэлы год ужо зараз. Яна пiша, што бачылася з табою, бо прыязджала ў твой горад у суд, браць разлуку. Ты ведаеш, як усё гэта было для нас - як абухом па галаве ўсiм. Я то яшчэ нiчога, а Маня i цяпер да спакою прыйсцi не можа. Яна ж Манi пiсала (толькi сёння Маня мне расказала), што зусiм страцiла здароўе, жывучы з iм. I цяпер усё адразу ён узяў ды вырашыў па-свойму - узяў дый кiнуў, няхай як сабе хоча, хоць зойдзецца дзе. Яна i сама пiша гэта самае, але гэтак, што трэба найбольш здагадвацца - як бы не смее яна гаварыць нам усяго выразна. Толькi нарэшце вырвалася ў яе слова: "Што ж, я калi пайшла замуж, дык закон гэтакi, што трачу я права на тую гаспадарку, адкуль пайшла. Дык я i не паеду да вас. Работы я нiдзе не знайшла, i цяжка мне яе знайсцi, дык няхай сабе будзе, як будзе". От што i як яна пiша. Яна, вiдаць, ужо i законамi нацiкавiлася, мусiць, прыйшлося ёй добра цяпер! Каб яна яшчэ адна, а то з дзiцем, дык яшчэ горш. Я сёння ёй напiсаў проста - закон, гавару, адно, а жыць на свеце жывым i родным людзям часамi можа быць i другое. Не чалавек iдзе да закону, а закон да чалавека. I калi дзе якi закон не прыйшоўся да чалавека або чалавек падышоў наперад, а закон астаўся, дык закон падагнаць трэба. Мы, гавару, родныя, i не канешне на законы прыглядацца. Бо ты як была дома, а мы былi малыя, дык была ты для нас як родная мацi. Няўжо ж мы павiнны забыцца на гэта. Няўжо ж мы пойдзем у суд, каб нас чужыя людзi мiрылi i дзялiлi? Прыязджай, напiсаў ёй, мы цябе спаткаем з радасцю, i ўсё будзе добра. Можа i добра, што развязалася з гэтакiм. Маня таксама i ад сябе прыпiсала, каб прыяжджала i нiчога лiшне не думала. Але Маня сваiм жаночым сэрцам угадала яшчэ адно. I мусiць, гэта праўда. Яна мне гэта сказала: таму Маргарыта не хоча да нас ехаць, што рабiць цяпер не можа, здароўе страцiўшы. А ў нас жа гаспадарка. I не хоча яна быць "дармаедам" на чужым карку. Маня як толькi сказала мне гэта, дык адразу i заплакала. Тут ужо нiяк не напiшаш пра гэта Маргарыце, каб лiшнiм i грубым словам яе не скрыўдзiць як часамi, каб, яшчэ больш неасцярожна i не ў пору сказаўшы, не паддаць ёй яшчэ больш пакуты. Трэба толькi падумаць, што яна цяпер думае i як жыве. Адно каб яна прыехала, а калi не - дык я сам паеду i забяру яе.

1<<789>>12


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]