Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 02 июня, 05:44

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Золото моих опавших вёсен
Собираю в тихие стихи.
Ветер покружил и снова бросил
Детских грёз сухие лепестки.

Ничего от жизни не осталось
Той, в которой молодость цвела.
То, что куролесила - не жалость,
Жаль, что быстрокрылою была...

10.08.10 - 15:06
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 9 из 12
 
Ты, братка Вiця, напiшы ёй, няхай нiчога гэтакага не думае i адразу прыязджае. Будзе яна тут спакайнейшаю i можа паправiцца трохi. А то, мусiць жа, дапякло ёй усё гэтае, калi аж пра законы, небарака, пачала пiсаць... Сам я, мусiць, да цябе неўзабаве прыеду. Не надоўга. Тут у нас адна справа заварваецца, i мне давядзецца ехаць. Я ўвесь клопат узяў на сваю галаву, бо, сказаць праўду, каб не я, дык, бадай-што, нiчога i не было б. Гэта мы складаем камуну - сем хат згаварылiся. Дык цяпер трохi мне клопату будзе. Я табе напiшу гэтымi днямi, калi прыеду. А ты ж хаця пiшы. I яшчэ раз просiм мы цябе з Маняю - напiшы ты Маргарыце - няхай нiчога не думае i не псуе дарэшты свайго здароўя. Няхай прыязджае. Вiтай яе ад нас i бывай здаровенек. Якуб".

5. З стэнаграмы следчага допыту

...Цягнiк прыйшоў пад вечар. Я даўно чакаў на вакзале, каб сустрэць Якуба. Я стаяў каля дзвярэй i ўглядаўся ў людзей - якi ж цяпер той ранейшы сiнявокi Якуб, што (калi ўжо тое было!) гэтак няёмка развiтаўся быў са мною на станцыi? Я тады бачыў праз акно з вагона, як ён паправiў на возе мяшок з сенам i паехаў у сваю дарогу. Я ведаў, што ён спяшае, каб да вечара перапаўзцi трыццаць вёрст. Пакуль ад'ехаў, дык разоў тры азiрнуўся. А пасля цягнiк рушыў... Колькi ўжо год прайшло, як мы пакiнулi жыць разам!

Доўга прайшло часу, калi я заўважыў сярод людзей загарэлы, аж чорны, хлапечы твар i шэрую суконную жакетку. Цераз плячо ў Якуба вiсеў на палатняным рубцы малы клунак. Я схапiў яго за рукаў i выцягнуў з натоўпу.

На вулiцах стаяў пыл, i сонца яшчэ пякло. Якуб грукаў ботамi па гарачым бруку. У першыя хвiлiны мы не знаходзiлi словаў, i гаварыць пачалi тады, калi прыйшлi на кватэру. Што перш за ўсё кiнулася мне ў вочы ў Якуба - гэта павольная сталасць у рухах нават тады, калi гэтай павольнасцi не было.

"Як у старога вясковага гаспадара, у якога ўкаранiлася мудрасць, што на зямлi вельмi спяшаць i трапятацца няможна. А можа гэта ён стамiўся з дарогi?" - падумаў я.

Запахла ў пакоi Якубавымi ботамi i ветравым пылам ад яго жакеткi.

Якуб гаварыў пра ўсе самыя дробныя хатнiя справы, пра знаёмых вясковых, смяяўся мякка i добра. I я адкiнуў на гэты час усе свае справы, каб застацца аж да заўтрага з братам. Усё больш i больш агортвала мяне тое роднае, што з малых дзён вызначылася назаўсёды мiж намi i ў нас. Гэта тая арганiчная блiзасць з Якубам, што з вялiкай сiлай загаварыла зноў цяпер пра сябе.

- Ты мне хiба паможаш што тут у маёй справе, бо я ж, сам ведаеш, нiдзе нiколi не быў, - сказаў мне Якуб.

Ён расказаў, як Маргарыта iшла замуж (трэба ж было, як на тую бяду, паехаць ёй тады да Манi i якраз спаткацца з iм!), як лепш яны там усе жывуць цяпер дома. Якуб гаварыў з развагамi, спакойна i стала. Белыя, ад сонца аж жоўтыя, валасы тонкiмi пасмамi клалiся ў яго на вушы, тыя ж самыя сiнiя вочы глядзелi шырока, толькi глыбей увайшлi нейк позiркам сваiм. I яшчэ прабiвалася наверх з усiх рысаў твару адзнака ўпартасцi.

- Дык як Маня маецца? - запытаўся.

- Жыве сабе... Мне цяпер абы тут усё добра зрабiць, а там - не я ж адзiн... Зусiм прыйдзецца некалi на весну вулiцу зносiць, i рэшта вёскi падзелiцца на два калектывы.

Я тады ахоплен быў новым пачуццём, глыбокiм, радасным. Мы сядзелi з Якубам у першы вечар доўга, i яго абветраны твар быў для мяне вельмi любым. Тут было ўсё ад пачатку i да канца - i тое мiнулае, з чаго вырасла наша блiзасць, i цяперашняе. Мы разумелi адзiн аднаго з паўслова.

Пра Маргарыту ён гаварыў, як бы сам быў у чым тут вiнават. Але пасля, калi загаварылi мы, як дапамагчы ёй, каб стала ёй спакайней на душы, ён увесь загарэўся i ўспомнiў адразу пра Марынковiча. Нават скрозь загару я прыкмецiў, як пачырванеў яго твар, i ён увесь аж уздрыгануўся. У iм, у гэтым сiнявокiм Якубе, у гэтым маладым, спрацованым, упартым рэфарматару зямлi захаваны вялiкiя буры. Ён пабыў у мяне два днi i паехаў, зрабiўшы тыя свае справы.

1<<8910>>12


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]