Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 06 мая, 01:58

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Очень жаль в жизни встречи напрасные,
Очень жаль море пролитых слёз.
Очень жаль, что встречаются люди опасные...
...Ну конечно, это я не всерьёз.
Ах, как жаль, что жила я бесцельно -
И мечтала на перекос...
Ах, как жаль, что горизонт запредельный...
..Ну конечно, это я не всерьёз.... >>

23.08.10 - 19:32
Юлия.

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 6 из 12
 
Як гэта гэтыя мае даўнейшыя запiскi захавалiся? Пажаўцелi як лiсткi! Колькi гэта ўжо часу прайшло ад таго, як я пiсаў гэта, пра сябе, пра брата Якуба, пра сёстраў, i колькi год ужо мiнула з таго, як было ўсё тое, пра што я пiсаў тут! Як мы тады ўсе, браты i сёстры, хавалi маму, як мерзлi ў дрэннай адзежы i былi заўсёды галодныя! I трэба ж якраз папасцiся на вочы мае якраз бо тады гэтым запiскам! Мусiць, гаспадыня, прыбiраючы палiцу, выцягнула iх з-за кнiг i кiнула на стол. Убачыў iх, i ўсё ва мне аж уздрыганулася, перачытаў гэтую сваю даўнейшую споведзь перад самiм сабою i не мог дапiсаць лiста гэтаму чалавеку, Марынковiчу.

А напэўна я i пiсаў яго не гэтак, як трэба. Залiшне я злаваў i гарачыўся, а гэтага нiколi не трэба. Але не магу iначай з гэтым чалавекам. От i цяпер хочацца схапiць яго i шпурнуць куды ў мураваную сцяну, каб ён больш не даждаў псаваць людзям свету. Можа нешта падобнае i трэба з iм зрабiць, можа зусiм i не варта пiсаць яму. Цi проймеш яго словам! Ён жа ўсё добра сам ведае, усё ў яго самога даўно вымерана i разлiчана, i растлумачваць яму няма чаго. Ён гэты мой лiст не чытаючы ведае, цi раней ужо да яго падрыхтаваўся. К д'яблу ўсе лiсты! З iм трэба iначай.

Як ён выбiў мяне з мае каляiны, як ён адарваў мяне ад мае работы! Ён, як камень, лёг на маёй дарозе, на дарозе ўсёй нашай сям'i, насмяяўся з Маргарыты, наздзекаваўся з яе, адабраў ад яе здароўе. I цяпер (няйначай, што гэта так) стараецца выжыць мяне адтуль, дзе сам начальнiкам, каб не тырчаў я ў яго кожны дзень перад вачыма, я, брат Маргарыты, бо ведае ж ён, што ненавiджу я яго, як толькi можа ненавiдзець той чалавек, якi з малых дзён сваiх прайшоў агонь замiлавання i нянавiсцi. Цi не лепш жа яму пазбавiцца ад мяне, бо яшчэ ж "асмелiўся" крытыкаваць яго.

Маргарыта! Як яна сохла тады каля мамы i як яна старалася, каб не бачылi мы; што замест лепшай яды для хворай мусiць яна, сцiснуўшы сэрца, даваць ей бульбу. (Дзе ж мы маглi ўзяць чаго лепшага! А бачачы гэта, мы нудзелi i сумавалi страшна.) I як яна, небарака, сохла, гледзячы ў тую зiму на мяне, што я мерзну ў летнiм нейкiм фрэнчы!.. I якая ж яна цяпер усё-такi моцная, загартованая! Як яна трымалася тады перад iм у судзе! Да апошняй хвiлiны нiхто не пазнаў бы, гледзячы на iх, што яна гэтак iм скрыўджана. I яна прайшла буры нянавiсцi i замiлавання i ўсё роўна як з гарту выйшла. Толькi цi надоўга хопiць у яе здароўя? Колькi яна крывi страцiла кожны год па некалькi разоў. (Вядома, "новы чалавек" павiнен быць вольным, прыгожым, а дзецi, каб iх было некалькi, не далi б яму займацца гэтаю воляю i прыгажосцю!) I гаварыла як яна тады перад iм!

Маргарыта! Яна тады прыехала была ў горад дзён за два перад судом, надвечар. Незнаёмая жанчына паказала ёй, дзе льга за двазлотку на пору спынiцца. (Жанчына набожна перахрысцiлася перад працэсiяй. Труну везлi на сялянскiм возе, i паперадзе гарбаты чалавек у белай комжы нёс крыж). Маргарыта падзякавала жанчыне i купiла ў яе ж з каша шэсць абаранкаў. Ад вакзала iсцi было ёй недалёка. Гэта была нават i не гасцiнiца. У двухпавярховым доме, побач з дзвярыма ў вялiкую краму, спусцiцца толькi ўнiз, а там шырокiя i нiзенькiя вокны, пад самаю столлю, выглядалi на малы скверчык. Гаспадыня адчынiла Маргарыце дзверы ў сцяне з пабяляных цалёвак. Каб гэта не на Маргарыту, дык прытулак гэты мог бы здацца чорным i цяжкiм. Але гэта хто да чаго прывыкне, жывучы на свеце.

Iшоў у той дзень веснавы вецер, i голыя дрэвы на скверчыку гойдалiся i стукалiся голлем. Маргарыта бачыла праз акно iх пнi ля самай зямлi. Пасля падышла яна пад люстэрка на сцяне: "Якая ж я стала худая i страшная".

Знайшла яна мяне тады была ў той самы дзень, калi ў суд хадзiла, не ведала адразу гэтай маёй новай кватэры. Ясныя былi тады ў яе думкi, усё расказвала мне, як прыехала, дзе i як спынiлася, як з каша ў гандляркi абаранкi купляла, як нейкую труну везлi папярок вулiцы. Пра ўсю гэтую драбязу старалася гаварыць, абы не маўчаць, бо маўчанка была б вельмi цяжкаю. А нам хоць i было пра што пагаварыць (не бачылiся ж мы чуць не год, ад таго, калi ён яе завёз i пакiнуў там), але ў тую хвiлiну не гаварылася. Я цяпер як бачу, як чую той дзень, калi яна прыехала, як i дзе паварочвалася. I яе перад люстэркам, i сквер увечары, i вецер у голых дрэвах, i вясну...

1<<567>>12


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]