Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Среда, 11 декабря, 10:45

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

В ПАМЯТЬ О ТЕБЕ
Не хмурься. Я только коснусь твоих плеч,
Поправлю неровную прядь,
Дотронусь до уст твоих пламенем свеч,
Оставлю свою печать.

Ты скоро покинешь навеки мой дом,
Исчезнешь в бурливой толпе.
Но дождь, что струится за тёмным окном,
Всегда будет петь о тебе.... >>

29.06.10 - 12:55
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Стары чалавек i мора (на белорусском языке)   ::   Хемингуэй Эрнест

Страница: 1 из 36
 
---------------------------------------------

Хемингуэй Эрнест

Стары чалавек i мора (на белорусском языке)



Эрнэст Хэмiнгуэй

Стары чалавек i мора

Пераклаў Павел Марцiновiч

Гэта быў стары чалавек, якi адзiн у лодцы лавiў рыбу ў Гальфстрыме, i мiнула ўжо восемдзесят чатыры днi, як ён не выцягнуў анiводнае. Першыя сорак дзён з iм быў хлопчык. Аднак пасля сарака дзён без улову хлопчыкавы бацькi сказалi сыну, што стары чалавек стаўся канчаткова i незваротна sаlао - гэта значыць, такi, якому ўжо нiколi не пашанцуе, i хлопчык мусiў пайсцi ў мора з iншым рыбаком, якi злавiў тры добрыя рыбiны першага ж тыдня. Хлопчыку было балюча бачыць, як стары чалавек штодня прыплываў з пустой лодкай, i ён заўжды спускаўся да мора, дапамагчы яму несцi зматаныя шнуры альбо бусак, гарпун i ветразь, абкручаны вакол мачты. Ветразь быў залатаны (на гэта пайшлi мяхi з-пад мукi), звiнуты, ветразь выглядаў сцягам вечнай паразы.

Стары чалавек быў худы i змардаваны, з глыбокiмi маршчынамi на патылiцы. На ягоных шчоках збягалi ўнiз карычневыя плямы няшкоднага скурнага захворвання, што ўзнiкае ад сонечнага адлюстравання ў трапiчным моры. Рукi яго, што цягнулi шнуры з цяжкiмi рыбамi, былi прарэзаны глыбокiмi шрамамi. Але нiводны з iх не быў свежы, яны нагадвалi старыя распоквiны ў пустынi, якая некалi была морам.

Усё ў яго было старое, апроч вачэй колеру мора, вясёлых i непераможных.

- Сант'яга, - сказаў яму хлопчык, калi яны, ўцягнуўшы лодку, караскалiся на бераг. - Я мог бы пайсцi з табой зноў. Мы зарабiлi трохi грошай.

Стары чалавек навучыў хлопчыка рыбачыць, i хлопчык любiў яго.

- Не, - адказаў стары чалавек. - Ты трапiў на шчаслiвую лодку. Заставайся тамака.

- Але ж згадай, як ты восемдзесят сем дзён быў без рыбы, а потым мы лавiлi вялiзныя рыбiны кожнага дня тры тыднi запар.

- Памятаю, - сказаў стары чалавек. - Я ведаю, ты пакiнуў мяне не таму, што сумняваўся.

- Мой бацька прымусiў мяне пайсцi ад цябе. Я ж малы i павiнен слухацца яго.

- Ведаю, - сказаў стары чалавек. - Гэта зусiм нармальна.

- Ён не надта верыць у тваю ўдачу.

- Так, - пагадзiўся стары чалавек. - Але мы не страцiлi веры. Цi ж не праўда?

- Вядома, - сказаў хлопчык. - Я хацеў бы пачаставаць цябе пiвам на "Тэрасе"*, а потым мы ўзялi б ежу дадому.

* Назва страўнi (тут i далей заўвагi перакладнiка).

- Чаму ж не, - адказаў стары чалавек. - Памiж намi, рыбакамi, усё проста.

Яны ўселiся на "Тэрасе", багата хто з рыбакоў пакеплiваў са старога чалавека, але ён не злаваўся. А рыбакам сталага веку было сумна бачыць яго, але яны не паказвалi гэтага i ветлiва гутарылi пра плынь i глыбiнi, дзе яны цягнулi за сабой лёскi, пра ўстойлiвае добрае надвор'е i пра тое, што яны бачылi. Рыбакi, якiм у гэты дзень пашанцавала, прыплылi ўжо, растрыбушылi сваiх марлiнаў i занеслi iх, пакладзеных на ўсю даўжыню ўпоперак дзвюх дошак (ля кожнага канца пахiствалiся па два чалавекi), у рыбарню, дзе рыбiны чакалi, пакуль рэфрыжэратары адвязуць iх на рынак у Гавану. Тыя, хто злавiў акул, занеслi iх на акулаву фабрыку, на другi бок бухты, дзе яны павiслi на блоках пасля таго, як з iх дасталi печань, адрэзалi плаўнiкi, злупiлi шкуры i нарэзалi мяса на доўгiя, вузкiя кавалкi для засолкi.

Вецер з усходу падзьмуў быў над гаванню i прынёс аж сюды пах з акулавай фабрыкi, але толькi слабое падабенства таго смуроду, бо вецер зноў павярнуў на поўнач, а потым ацiх зусiм, i на "Тэрасе" было прыемна i сонечна.

- Сант'яга, - вымавiў хлопчык.

- Слухаю цябе, - абазваўся стары чалавек. Ён трымаў у руцэ шклянку i думаў пра далёкае мiнулае.

- Цi магу я пайсцi ў мора i налавiць табе сардзiн на заўтра?

- Не. Iдзi гуляй у бейсбол. Я пакуль што магу веславаць, а Раджэлiа будзе закiдваць сетку.

- Мне ахвота пайсцi. Калi я не магу лавiць рыбу з табою, дык я хацеў бы дапамагчы табе як-небудзь iнакш.

- Ты паставiў мне пiва, - сказаў стары чалавек, - ты ўжо мужчына.

123>>36


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]