Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница: 1 из 35 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ скучаю безумно... бессилие давит виски... 11.08.10 - 07:31 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Поделись ссылкой Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
---------------------------------------------
Автор неизвестен Беларускiя народныя казкi (на белорусском языке) БЕЛАРУСКIЯ НАРОДНЫЯ КАЗКI КАТОК ЗЬ ПЕЎНIКАМ ДЫ ЛIСКА Жылi-былi каток i пеўнiк. Збудавалi яны хатку пры лесе. Кажа раз каток пеўнiку: - Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачынiся й нiкога ня пускай у хатку. - I пайшоў. Ажно прыбягае лiска пад акенца ды просiць: - Пеўнiк, пеўнiк, адчынi! Памяла мне пазыч. Прыехалi госьцi з Замосьця, няма чым печ вымесьцi, пiрагi пячы. А пеўнiк на гэта: - Зводзiш ты мяне, зводзiш, - ты мяне абманеш. - Не адчыню я хаткi й табе нiчога ня дам. - Ах, якi-ж ты злосны! - кажа лiска. - А я не маню, каб я жыла. Ну, калi ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок! Адчынiў пеўнiк акенца i дае ёй памяло, а лiска не за памяло, а за яго ды наўцекi. Стаў пеўнiк галасiць: Коцiку-брацiку, Мяне лiска схапiла, Зубамi крыльцы шчамiла, Ды нясе мяне ў цёмныя лясы, За высокiя горы, У глыбокiя норы! Ратуй мяне! Шкада стала коцiку пеўнiка. Ён, як мага ў пагоню пагнаўся. Лiсiцу дагнаў, за валасы надраў, пеўнiка адабраў. - Ну - кажа пеўнiку: - глядзi-ж больш нiкому не адчыняй хаткi. Бо цяпер пайду далей, за горы. I ў другi раз прыбягае лiска. - Пеўнiк, пеўнiк, адчынi! Пазыч мне лапату, прыехалi госьцi з Замосьця, няма чым пiрагi ў печ садзiць. - Не, - кажа пеўнiк, - не адчыню, бо ты мяне зрадзiш. - Не, не, пеўнiчку, далiбо не абману. Дык пеўнiк, як добры дурань, адчынiў дзьверы i дае лапату, а лiска за пеўнiчка i ў ногi. Яшчэ мацней стаў крычаць пеўнiк: Коцiку-брацiку, Мяне лiска схапiла, Зубамi крыльцы шчамiла, Ды нясе мяне ў цёмныя лясы, За высокiя горы, У глыбокiя норы! Ратуй мяне! Чуць толькi пачуў коцiк пеўнiкаў крык. Бегчы ды бегчы, бегчы ды бегчы насiлу дагнаў лiску зь пеўнiкам. Калi-ж узлаваўся каток, як стаў лiсiцу за патылiцу драць! Пусьцiла лiсiца пеўнiка ды ходу. Прывёў коцiк пеўнiка дахаты. Назаўтра йзноў кажа яму: - Сяньня я пайду яшчэ далей. А ты-ж глядзi, не ашукайся. Бо калi йзноў паслухаеш лiскi, дык яна цябе зьесьць. Лiска пад акном пiльнавала. Як толькi каток адыйшоўся, яна йзноў пад аконца прыбегла. - Пеўнiк, пеўнiк, адчынi! Ехалi баяры, рассыпалi проса, няма каму пазьбiраць! Iдзi памажы. - Хлусiш. Ты йзноў хочаш мяне ашукаць, - кажа пеўнiк. А лiска хiтра сьмяецца ды кажа: - А якi-ж ты недаверлiвы! Ды глянь-жа сам, калi ня верыш! А я пабягу хутчэй зьбiраць проса. - I сьхiлiлася за сьцяну. Выхiнуўся пеўнiк праз аконца, а лiска - хоп - за яго ды ў лес. Крычэў, крычэў пеўнiк, але коцiк яго ўжо не пачуў. Прыходзiць коцiк дамоў, а ў хатцы нiкога няма, i аконца адчынена. Здагадаўся коцiк, што лiска такi схапiла пеўнiка. Горка стала коцiку. I пачаў ён у дарогу зьбiрацца, пеўнiка ратаваць. Надзеў боты-скараходы, да боку шаблю прычапiў, узяў з сабою скрыпачку й пайшоў. Iшоў ды iшоў, iшоў ды iшоў, сустракае зайчыка. - Зайчык, зайчык! Цi ня бачыў ты лiскi бягучы, пеўнiка нясучы? - Бачыў, - кажа зайчык вось у тую нару пабегла. А тым часам у лiсчынай хатцы ўжо ў печы палiцца, ў сагане вада грэецца, нож ляжыць навостраны пеўнiка рэзаць. Сеў каток каля нары, на скрыпцы зайграў ды й запяяў: Дылi, дылi, скрыпачка, Залатыя струначкi! А ў норцы лiсачка, А ў лiскi новы двор, Тры дачкi на выбор. Лiска перапынiла работу на кухнi. Пасылае старэйшую дачку Чучалку: - Паглядзi, Чучалка, што там за панiч пад варотамi пяе? Выйшла Чучалка, а коцiк яе - хапець за карак, - ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды сьпявае: Дылi, дылi, скрыпачка, Залатыя струначкi! А ў норцы лiсачка, А ў лiскi новы двор, Тры дачкi на выбор. Пасылае лiска сярэднюю дачку Пачучалку. - Схадзi, паглядзi, Пачучалка, чаму гэта Чучалка так забавiлася, мабыць, дужа важныя панiчы прыехалi? Выбегла Пачучалка, падскокваючы, за вароты. А коцiк яе - хапець за карак, - ды ў торбу. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|